“Правы чалавека - Гэта База”
Асьветніцка - адукацыйная кампанія "Правы чалавека — Гэта База" накіравана на вырашэньне праблемы недахопу базавых ведаў па тэме правоў чалавека сярод беларускай моладзі.
Мы абапіраліся на:
-
Дасьледаваньне «Правы чалавека і праваабарончая дзейнасьць у грамадзкім меркаваньні насельніцтва Беларусі»
-
Працу і высновы Беларускага Хельсінкскага Камітэта (БХК)
-
Статыстычныя дадзеныя і высновы праваабарончага цэнтру “Вясна”
Асноўныя вытрымкі з дасьледаваньня «Права человека и правозащитная деятельность в общественном мнении населения Беларуси», 12.2016, Freedom House.
63%*
насельніцтва думаюць, што Канстытуцыя зьяўляецца асноўным дакументам, які замацоўвае правы чалавека. Толькі для 26,2% такім дакумэнтам зьяўляецца Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека.
"Характар уяўленьняў аб правах чалавека дастаткова размыты і супярэчлівы. Так, да характарыстык правоў чалавека адносяцца ўяўленьні аб законапаслухмянасьці, прыярытэт аддаецца нацыянальным прававым дакумэнтам як крыніцы правоў чалавека, сярод суб'ектаў абароны правоў чалавека дамінуюць дзяржаўныя органы, а праваабарончая дзейнасьць часта зьмешваецца зь дзейнасьцю праваахоўных органаў".
15%*
насельніцтва лічаць, што непаўналетнія не маюць правоў чалавека і набываюць іх толькі па дасягненьні 16-гадовага ўзросту.
рэспандэнтаў падзяляюць меркаваньне аб тым, што адны групы грамадзянаў павінны мець больш правоў, чым іншыя.
11%*
беларусаў не атрымлівалі ніякай інфармацыі аб дзейнасьці праваабарончых арганізацый. Стаўленьне насельніцтва да парушэньня сваіх правоў ці правоў іншых сьведчыць аб нізкім патэнцыяле актыўных грамадзянскіх дзеяньняў па абароне правоў чалавека.
62%*
Апытаньне і фокус-групавае дасьледаваньне:
45%*
рэспандэнтаў нічога не рабілі для абароны сваіх правоў, калі іх правы парушаліся.
62%*
нічога не рабілі для абароны сваіх правоў, бо ня верылі, што гэта дапаможа.
рэспандэнтаў баяліся адстойваць свае правы.
12%*
рэспандэнтаў ня ведалі, куды й як зьвярнуцца па дапамогу (якія формы запоўніць, на чыё імя напісаць заяву)
8%*
63,8% рэспандэнтаў (агульны паказчык па фокус-групах) адзначылі, што ня ведаюць, куды зьвяртацца ў выпадку парушэньня правоў чалавека. Аб існаваньні незалежных аб'яднаньняў абароны і абароны правоў чалавека (праваабаронцаў) у Беларусі чулі 14,5% апытаных. Амаль пятая частка (19,7%) рэспандэнтаў увогуле ня ведаюць ніводнай праваабарончай арганізацыі, а 29,3% згадваюць «Міжнародны цэнтар па правах чалавека і грамадзяніна», якога не існуе ў прынцыпе».
Зыходзячы з дасьледаваньня, можна зрабіць выснову, што большая частка насельніцтва мае няпэўныя ўяўленьні аб правах чалавека, нізкую дасьведчанасьць аб праваабарончых арганізацыях і нізкі ўзровень актыўнасьці ў абароне сваіх правоў. Толькі невялікая частка ведае аб правах, прапісаных у Канстытуцыі і Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека. Большасьць беларусаў_ак не атрымлівалі інфармацыі і мала ведаюць пра дзейнасьць праваабарончых арганізацый.
Даклад аб выкананьні правоў чалавека ў Беларусі за 2021 год, складзены дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША зьяўляецца больш новым. Ён наўпрост, ці ўскосна з прычыны пагаршэньня сытуацыі з правамі чалавека ў краіне ў цэлым, пацьвярджае высновы даклада 2016-га году, прадстаўленага вышэй.
Па дадзеных праваабарончага цэнтру “Вясна” сытуацыя таксама ўскладнена палітычнымі рэпрэсіямі, якія праводзяцца ў атмасфэры масавага злоўжываньня паўнамоцтвамі, парушэньня нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, а таксама элемэнтарных правоў чалавека з боку дзяржаўных інстытутаў, асабліва органаў МУС і судовай сыстэмы.
Нэгатыўныя тэндэнцыі ў галіне правоў чалавека пацьвярджае і Беларускі Хельсінкскі Камітэт. Ён прыводзіць агульную ацэнку сытуацыі з правамі чалавека і па трох катэгорыях ацэньвае пэўныя правы і іх кампанэнты. Нацыянальны індэкс правоў чалавека ў Беларусі ў 2021 годзе склаў 2.8 бала з 10.
Больш за тое, існуе інфармацыйны вакуум і “табу” на тэму правоў чалавека ў грамадзтве, створаны цяперашнім палітычным рэжымам у Беларусі.
Такім чынам, большая частка моладзі мае недастаткова базавых ведаў па тэме правоў чалавека. Дрэнна разумее, што гэта такое і навошта гэта трэба, як абараніць сябе і якая арганізацыя можа дапамагчы з гэтым. Знаходзячыся ў крызісных умовах, з прычыны адсутнасьці інфармацыі можа ўзьнікаць пачуцьцё бездапаможнасьці, што прыводзіць да агульнай пасіўнасьці грамадзяніна ў грамадзкім і палітычным удзеле.
Праблемная сытуацыя, над якой наша каманда будзе працаваць у рамках кампаніі, таксама зьвязана з гендэрнай няроўнасьцю і недастатковай сацыяльнай інклюзіўнасьцю ў Беларусі.
Мы знайшлі матывацыю і былі натхнёныя фільмам «Играй как девчонка» Ягора Калесьніка. Гэтая праца расказвае гісторыю жаночага футбола ў Беларусі, апісвае выклікі, цяжкасьці і дыскрымінацыю, зь якімі сутыкаюцца яго гераіні.
Беларускае грамадзтва, і асабліва моладзь, рэгулярна сутыкаецца з рознымі аспэктамі паказаных у фільме праблем, у тым ліку нераўнапраўе ў доступе да адукацыі і ахове здароўя, гвалт на падставе полу, дыскрымінацыю на працоўным месцы і стэрэатыпы, якія перашкаджаюць поўнаму ўдзелу ўсіх гендэрных груп у грамадзтве.
Адсутнасьць дастатковай інфармацыі прыводзіць да фармаваньня стэрэатыпаў, прадузятасьці і неразуменьня. Для вырашэньня гэтай праблемы неабходна праводзіць інфармацыйныя кампаніі, адукацыйныя імпрэзы і адкрытыя дыялёгі.
Наша кампанія накіравана на паляпшэньне існуючай сытуацыі.
Галоўная мэта кампаніі:
пашырыць базавыя веды па правам чалавека сярод моладзі Беларусі, зматываваць моладзь разьвівацца ў гэтай галіне, спрыяць зьяўленьню і ўмацаваньню актыўнай грамадзянскай пазыцыі, культуры дэмакратыі, актывізму, салідарнасьці і ўзаемадапамогі.