top of page

heta baza.

"Гэта База" - беларуская моладзевая асьветніцка-адукацыйная ініцыятыва, якая пачала сваю дзейнасьць у сьнежні 2022 года. Наша ініцыятыва займаецца распрацоўкай і ажыцьцяўленьнем праэктаў асьветніцка - адукацыйных кампаній па актуальных тэмах, якія сёньня маюць высокае значэньне для беларускага грамадзтва.

Наша місія заключаецца ў асьвеце беларускай моладзі як унутры Беларусі, гэтак і ў замежжы. Мы імкнемся прасоўваць культуру дэмакратыі і міру, актывізму і грамадзянскага ўдзелу, а таксама салідарнасьці і ўзаемадапамогі праз адукацыйную дзейнасьць.

Наша візія палягае ў стварэньні і развіцьці грамадзтва, дзе шануюцца прынцыпы дэмакратыі, грамадзянскага актывізму і культуры салідарнасьці.

Мы верым, што асьветніцкая дзейнасьць зьяўляецца ключавым інструмэнтам для дасягненьня справядлівай і дэмакратычнай супольнасьці.

Наша арганізацыя мае на мэце папулярызаваць базавыя веды па абраных тэмах, такіх як правы чалавека, экалёгія, нацыянальная гісторыя і іншыя, у залежнасьці ад бягучай сытуацыі ў Беларусі, беларускай эміграцыі і геапалітычным кантэксьце. Мы імкнемся распаўсюджваць інфармацыю і павышаць дасьведчанасьць у гэтых важных пытаньнях у мэтах фармаваньня сьвядомых і актыўных грамадзян.

Наша каманда складаецца з выпускнікоў Беларускай Праваабарончай Школы, актывістаў_ак, валянтэраў_ак і спэцыялістаў_ак у галіне правоў чалавека і гісторыі.

ТЭМЫ ЗЬ ЯКІМІ МЫ ПРАЦУЕМ

Права человека, Фемида, Всеобщая Декларация Человека, NGO, universal declaration of human rights, civic activism, некамерцыйная арганізацыя, беларуская асьветніцкая ініцыятыва, правы чалавека, идэя, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, рб

Правы чалавека

Мы распрацоўваем адукацыйны анлайн-курс, сэрыю асьветніцкіх відэа і каналаў у сацсетках. Ладзім курсы анлайн лекцый. Такім чынам, мы прасоўваем веды па тэме ПЧ сярод беларускай моладзі, пашыраем іх веды адносна базавых вызначэньняў у гэтай галіне. Спрыяем фармаваньню актыўнай грамадзянскай пазыцыі.

Інклюзіўнасьць, гендэрная роўнасьць, LGBTQ+, LGBT, ЛГБТ рб, инклюзивность, гендерное равенство, inclusivity, gender equality

Інклюзіўнасьць і гендэрная роўнасьць

Гэта важная частка нашай працы і прынцыповы падыход каманды. Мы праводзім  трэнінгі, накіраваныя на павышэньне дасведчанасьці аб гендэрных праблемах і пераадоленьне стэрэатыпаў. Мэтай зьяўляецца стварэньне справядлівага і інклюзіўнага грамадзтва, дзе кожны чалавек мае роўныя магчымасьці і правы.

Ecology, polution, global climate change, global warming, greta thunberg, Экалёгія, рб, забруджванне, Забруджванне ад Нафтана, глабальнае змяненне клімату, глабальнае пацяпленне, нафтан

Экалёгія

Мы працуем над асьветніцкай праграмай па экалягічнай адукацыі і дасьведчанасьці, а таксама імкнемся далучыць лякальныя супольнасьці ў актыўнасьці па захаваньні прыроды, экалягічнага ладу жыцьця, скарачэньні выкідаў, размежаванаму збору сьмецьця і сацыяльнай экалёгіі.

National History, ВКЛ, История рб, антиколониальный, Нацыянальная Гісторыя, дэкалянізацыя, грамадзянства рб

Нацыянальная Гісторыя

Мы ствараем асьветніцкую праграму ў галіне нацыянальнай гісторыі Беларусі. Усьведамляючы небясьпеку сёньняшняга ўнутранага і міжнароднага кантэктсу, ды  антыбеларускія тэзы і гістарычныя міты ў грамадзстве, што прасоўвае прапаганда – мы імкнемся стварыць прабеларускую культурніцкую агенду ў інфармацыйнай прасторы. Гэта дэкалянізацыйны праэкт, з апорай на пыдаход, заснаваны на правах чалавека.

ПРЫНЦЫПЫ ПРАЦЫ

Беларусь Перадусім!

Наша праца сканцэнтравана на Беларусі. Мы працуем над беларускімі праблемамі, для беларускага грамадзтва. Імкнемся супрацоўнічаць зь іншымі беларускімі арганізацыямі, ініцыятывамі і пляцоўкамі. Мы лічым, што толькі ў годнай нацыянальнай прасторы можа быць дасягнута максымальная індывідуальная рэалізацыя кожнага_ай беларуса_кі.

Беларусь і міжнароднае супрацоўніцтва

Разам з фокусам на Беларусь, мы імкнемся да супрацоўніцтва зь міжнароднымі арганізацыямі, ініцыятывамі і структурамі.


З мэтай падвышэньня нашай ўласнай кампэтэнцыі, ўдзелу ў міжнароднай асьветніцкай супольнасьці, стварэньня і пашырэньня беларускіх нацыянальных інтарэсаў у міжнародным кантэксьце.
 

Моўная палітыка

Наша ініцыятыва прытрымліваецца клясычнага беларускага правапісу. Мы не вызнаем “рэформы” беларускае мовы 1933 году. Лічым яе не натуральнай штучнай зьявай, зробленай ва ўмовах савецкай акупацыі і палітычных рэпрэсій 1930-х гадоў, дзеля штучнага набліжэньня беларускай мовы да расейскай.

Разумеючы гісторыка - культурную каштоўнасьць беларускай лацінкі і аднаўленьне ціску на яе, мы не можам не зьвярнуць увагу на гэты правапіс беларускай мовы. Усе старонкі сайту, а таксама дадатковыя матэрыялы і лонгрыды будуць дублявацца на łacinku.

Недыскрымінацыя і чульлівасьць

Мы не прымаем у сваёй дзейнасьці дыскрымінуючых падыходаў або выказваньняў у адносінах да любых людзей ці груп і імкнемся да няўхільнага выкараненьня ўсякай дыскрымінацыі ва ўсіх сферах грамадзкага жыцьця.

Прыняцьце рашэньняў

Наша каманда кіруецца прынцыпам гарызантальнага прыняцьця рашэньняў і ўнутранай дэмакратыі, дзе кожны_я ўдзельнік_ца каманды мае права выказацца і ўнесьці свой уклад у працэс прыняцьця рашэньняў. Гэта дазваляе нам сабраць разнастайныя пункты гледжаньня, досьвед і экспэртызу ўсіх удзельнікаў_ц.

Празрыстасьць

Мы імкнемся ў сваёй дзейнасьці да максымальнай адкрытасьці для грамадзтва, выступаем за празрыстасьць сваіх задач, структуры і дзейнасьці, аднак без парушэньня правілаў бясьпекі для каманды і падпісчыкаў ва ўмовах палітычных рэпрэсій.

Мы рэгулярна публічна даем інфармацыю аб сваёй дзейнасьці для павышэньня ўзроўню даверу з боку партнэраў, грамадзкасьці і донараў.

Разам з гэтым мы прытрымліваемся прынцыпаў дзейнасьці беларускіх праваабаронцаў.

bottom of page